Да ўвагі індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб
Падатковыя органы інфармуюць пра новаўвядзенні для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых грамадзянаў з 1 кастрычніка 2024 года.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай ад 28.06.2024 № 457 зацвердзіў пералікі відаў дзейнасці, дазволеныя для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і самастойнай прафесійнай дзейнасці, якія дзейнічаюць з 1 кастрычніка 2024 года.
Віды дзейнасці, якія не ўвайшлі ў Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць ажыццяўляць па 31 снежня 2025 года. Пры гэтым у індывідуальных прадпрымальнікаў ёсць магчымасць стварыць камерцыйную арганізацыю, што засноўваецца адной асобай, у спрошчаным парадку. Такая арганізацыя зможа працягваць ажыццяўляць від дзейнасці, які не ўваходзіць у дадзены пералік.
Фізічныя асобы з 1 кастрычніка 2024 года не маюць права ажыццяўляць віды дзейнасці, не ўключаныя ў Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці.
Напрыклад, у дадзены Пералік не ўвайшла дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі, музычнае - забаўляльнае суправаджэнне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў, а таксама прадастаўленне паслуг тамадой.
Пры гэтым, індывідуальныя прадпрымальнікі, але толькі зарэгістраваныя да 1 кастрычніка 2024 года, могуць ажыццяўляць указаную дзейнасць па 31 снежня 2025 года, бо дзейнасць у сферы выканальніцкіх мастацтваў (АКЭД 90010) і дзейнасць, што спрыяе правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў (АКЭД 90020) не ўвайшлі і ў Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Падрабязная інфармацыя пра змены размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ва ўкладцы «Актуальнае»: «Новаўвядзенні ў падаткаабкладанні прадпрымальніцкай дзейнасці з 1 кастрычніка 2024 года».