Аб прадпрыемстве
Гісторыя прадпрыемства
З развіццём эканомікі краіны непарыўна звязана і развіццё аўтатранспарту, адной з асноўных галін інфраструктуры народнай гаспадаркі. Пасажырская АТК, атрымаўшы самастойнасць як прадпрыемства ў 1956 годзе, уяўляла сабою яшчэ маламоцнае аўтапрадпрыемства, як па тыпах аўтамабіляў, так і па вытворчай базе і аснашчанасці абсталяваннем.
КПП, начало 80-ых
Адміністратыўны будынак, 1970 г.
Аўтастанцыя, 1975 г.

Першым дырэктарам Рэчыцкай канторы «Союзаўтатранс» у пасляваенныя гады ў г.Рэчыцы, у складзе якой былі і аўтобусы, быў Радзько Дзмітрый Аляксеевіч.

Першапачаткова аўтапарк месціўся на тэрыторыі цяперашняй СШ № 5, тамсама была і АС. У тыя гады прадпрыемства налічвала 20 адзінак аўтобусаў, 6 аўтамабіляў таксі і 6 грузавых таксі.

Аб'ём перавозак, што выконваў аўтапарк у той час за месяц, складаў 600.000 пас.км., гэта роўна цяперашняй працы аўтапарка ў 2 дні.

У 60-я гады з адкрыццём нафты ў Рэчыцкім раёне і развіццём прамысловасці горада, ростам насельніцтва і сацыяльным развіццём, пачынаецца развіццё і рост аўтобуснага парка.

 

Спачатку была пабудавана кантора і склад ГЗМ, потым у 1962 годзе было пачата будаўніцтва па тыпавым праекце РММ, але як не планавае было знята з фінансавання і будоўля было закансервавана да 1966 года. У 1966 годзе будаўніцтва было ўключана ў план падраду БУ-49 і пачалося будаўніцтва РММ, прафілакторыя, кацельні. У 1968 годзе быў падпісаны акт прыёмкі іх у эксплуатацыю і ў 1966 годзе была пабудавана новая АС «Рэчыца».

 

У 1968 годзе па нецэнтралізаваных крыніцах фінансавання была пабудавана мыйня аўтамабіляў з 2-ма паточнымі лініямі.

У 1969 годзе была добраўпарадкавана тэрыторыя стаянкі на 100 аўтамабіляў плошчай 30 тыс.м2. Апроч гэтага быў пракладзены 4-х кіламетровы газавод ад вул.Луначарскага па вул.Савецкай, вул.Леніна, вул.Трыфанава да кацельні гаража і кацельня была пераведзена на газавае паліва. У 1980 годзе была пабудавана сталовая на 50 пасадачных месцаў.

 

Дыягнастычная станцыя №106 філіяла «Аўтобусны парк №3» ААТ «Гомельаблаўтатранс» працуе з красавіка месяца 2006 года. Абсталяванне лініі дыягностыкі фірмы «Cartek».

У сярэднім за год выконваецца дзесяць тысяч праверак па тэхнічным аглядзе, а таксама праводзяцца праверкі тармазной сістэмы для перадрэйсавых аглядаў юрыдычных і фізічных асоб.